Індыкатары эканамічных рэформаў у Беларусі
Разглядаючы рэфармаванне беларускай эканомікі, большасць аналітыкаў засяроджвае ўвагу найперш на працэсах прыватызацыі. Гэта ж даследванне найперш аналізуе інстытуцыянальныя ўмовы функцыянавання эканамічных агентаў у Беларусі і спрабуе вызначыць умовы, якія значна ўплываюць на іх паводзіны. Спярша разгледжваюцца адметнасці ў паводзінах эканамічных агентаў і функцыянаванні рынкаў, якія скажаюць базавыя (тэарэтычныя) функцыі. Затым у працы вызначаюцца тыя меры эканамічнай палітыкі ў Беларусі, якія прыводзяць да інстытуцыянальных адметнасцяў беларускай эканомікі. Зразумела, што ў выпадку рэфармавання і трансфармацыі гэтых мераў будзе таксама аказвацца ўплыў на ўсю эканамічную сістэму. Такім чынам, гэтыя рашэнні (меры) эканамічнай палітыкі можна разглядаць у якасці індыкатараў эканамічных рэформаў.
Матэр’ял падрыхтаваны да канфэрэнцыі "Зьмена пакаленьняў? Беларускія адрознасьці ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі" (Варшава, 4–5 чэрвеня 2008 г.) і размешчаны на сайце ARCHE "Пачатаk" пад назвай "Ці пачаліся ў Беларусі рэформы?"