К списку публикаций30 мая 2008
Якіх рэформаў чакаюць беларусы?
У працы разглядаецца стаўленьне беларусаў да рынкавай эканомікі, выяўленае на падставе мэтадалёгіі ЭБРР, перапрацаванай для ўжытку ў апытаньнях. З дапамогай кластэрнага аналізу рэспандэнты былі падзеленыя на пяць кластэраў у залежнасьці ад іх пазыцыі наконт 11 накірункаў рынкавых рэформаў. Выявілася, што колькасьць пасьлядоўных прыхільнікаў рынку й пляну адносна невялікая. Асноўная маса людзей альбо ня вызначылася з стаўленьнем да рэформаў, альбо лічыць патрэбным толькі асобныя іх кампанэнты (кшталту рэструктурызацыі, рэформы рынку працы й спрыяньня канкурэнцыі).
Матэр’ял падрыхтаваны да канфэрэнцыі "Зьмена пакаленьняў? Беларускія адрознасьці ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі" (Варшава, 4–5 чэрвеня 2008 г.).