Міжнародная PhD праграма для Беларусі
Беларускі акадэмічны і экспертны кансорцыум у рамках праграмы "Лятучы універсітэт" аб’яўляе другі набор на Міжнародную PhD-праграму для Беларусі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах. Каардынатарам праграмы з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".
Праграма арганізаваная па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў. Праграма забяспечвае: навуковае кансультаванне, тэхнічную дапамогу, акадэмічную камунікацыю і метадалагічную дапамогу ў форме семінараў, сувязь з замежным універсітэтам і адстойванне інтарэсаў аўтара дысертацыі, кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай.
Падрабязнасці можна знайсці на сайце Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2012 года ў электронным выглядзе на адрас: phd@palityka.org.